Памёр даследчык Палесся Фёдар Клімчук



На 84-м годзе жыцця памёр Фёдар Клімчук — спецыяліст па гісторыі й дыялекталогіі Палесся.

Ён працаваў ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Клімчук — аўтар больш чым дзвюх соцень навуковых працаў. Больш за 13 гадоў адмысловец працаваў над перакладам Новага Запавету на заходнепалескі дыялект. Апошнія паўгода Фёдар Клімчук цяжка хварэў, некалькі разоў ляжаў у бальніцы.​

Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук паведаміў, што развітанне з навукоўцам адбудзецца 24 кастрычніка а 14-й гадзіне на Альшэўскага.