Памёр Элі Візель



Пісьменнік застаўся ў гісторыі як змагар за гуманізм і захавальнік памяці пра трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны.

6D141B5A-EB9D-4DA4-A702-840C10BCCE45_cx0_cy6_cw0_w987_r1_s_r1

Ізраільскі нацыянальны мемарыял Катастрофы і Гераізму Яд ва-Шэм паведаміў у суботу пра смерць Элі Візеля. Чалавек, які перажыў Халакост, Візель стаў сусветна вядомым пісьменнікам і быў ганараваны Нобелеўскай прэміі міру.

Элі Візелю было 87 гадоў.

У сваіх творах Візель, які нарадзіўся ў 1928 годзе, падрабязна апісаў тое, што яму давялося перажыць у нацысцкіх лагерах. У 1986 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

Пісьменнік быў узнагароджаны амерыканскім Прэзідэнцкім медалём Свабоды; ён быў таксама кавалерам французскага Ордэна Ганаровага легіёна і Рыцарам-Камандорам Ордэна Брытанскай імперыі.

golos-ameriki.ru