Памёр генерал Лапацік, дзякуючы рапарту якога стала вядома пра існаванне ў Беларусі «эскадронаў смерці»
Пра смерць Мікалая Лапаціка напісала ў сваім фэйсбуку Ірына Халіп. Смерць наступіла з-за хваробы COVID-19.

Начальнік крымінальнай міліцыі, генерал МУС Мікалай Лапацік расследаваў знікненні палітычных апанентаў Лукашэнкі ў канцы дзевяностых. Дзякуючы яго рапарту стала вядома аб датычнасці да выкраданняў палітыкаў людзей з атачэння Лукашэнкі. Менавіта ён напісаў рапарт пра «эскадроны смерці» ў Беларусі ў 2000 годзе. Потым Лапаціка хутка адправілі ў адстаўку, але пакінулі ў жывых. І да апошняга свайго дня ён ціха жыў за высокім парканам лецішча ў поўным маўчанні.
