Памёр гісторык Пётр Брыгадзін



На 73-м годзе жыцця памёр беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар  Пётр Брыгадзін.

Родам Пётр Іванавіч быў з Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Эсэры ў Беларусі (канец XIX – люты 1917)”.

Напачатку 2000-х гадоў быў міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пабыў пару гадоў на гэтай пасадзе і сышоў. Казалі, што пакінуў пасаду з-за таго, што не хацеў знішчаць Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Выдаў кнігі пра Усевалада Ігнатоўскага, пра стаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1920-х гадах і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя