Памёр інструктар палка імя Каліноўскага Мікола Молакаў



Полк імя Каліноўскага паведаміў пра смерць свайго інструктара Міколы Молакава. Яму быў 71 год.

Молакаў — палкоўнік у адстаўцы. Ён ваяваў у Афганістане і ў іншых гарачых пунктах. А ў 2014 годзе, нягледзячы на сталы ўзрост, дапамагаў адбіваць расейскую агрэсію ва Украіне.

Спецыяльнасцю Молакава была спецыяльная вайсковая выведка, таксама ён быў інструктарам па выжыванні. У красавіку 2022 года ён ужо працаваў па гэтых напрамках з ПКК. „Яго самаадданасць, мудрасць і вопыт застануцца ў нашых сэрцах назаўжды”, — піша прэс-служба палка.