Памёр краязнавец Андрэй Юшкевіч
У вёсцы Галавачы непадалёк Скідзеля памёр Андрэй Юшкевіч, беларускі краязнавец, педагог, сябра ТБМ, пчаляр.
Андрэй Юшкевіч нарадзіўся ў Шчучынскім раёне, доўгія гады настаўнічаў у розных школах Гарадзеншчыны, займаўся краязнаўствам, ягоным іншым улюбёным заняткам было пчалярства.
Адпяванне пройдзе 1 траўня ў царкве вёскі Галавачы, пахаваюць Андрэя Юшкевіча на мясцовых могілках.
Андрэй Юшкевіч на сваёй пасецы, 2015 год.
Алесь Крой, Андрэй Юшкевіч і Іван Буднік, фота 2015 года.
Беларускае Радыё Рацыя
