Памёр літаратар Мар’ян Дукса



У ноч на 19 красавіка на 77-ым годзе жыцця памёр вядомы беларускі паэт Мар’ян Дукса.

фота газеты „Светлы шлях”

Мар’ян Дукса нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасна вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.  З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах (Смаргонскі раён). 

На старонках перыёдыкі пачаў друкаваць свае вершы з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Светлая памяць…