Памёр палітолаг Уладзімір Роўда



Ва ўзросце 65 гадоў памёр вядомы беларускі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Роўда.

Прычыны смерці пакуль невядомыя, піша Беларускі Партызан.

Развітанне з Уладзімірам Роўдам адбудзецца ў Менску 17 сакавіка па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А/1 з 11.00 да 12.00.

Уладзімір Роўда нарадзіўся ў 1955 годзе. Ён быў палітолагам, кандыдатам філасофскіх навук, выкладчыкам магістарскай праграмы «Публічная палітыка» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня), кіраваў беларускім Аналітычным цэнтрам.

З’яўляўся аўтарам шэрагу даследчых і вучэбна-метадычных работ. У прыватнасці, быў аўтарам навучальнага дапаможніка «Параўнальная паліталогія» ў трох частках, прысвечанага аналізу важнейшых тэарэтычных паняткаў гэтай навукі.

novychas.by