Памёр патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы



Патрыярх Сербскі Ірыней памёр у веку 90 гадоў у выніку ўскладненняў, выкліканых заражэннем каронавірусам, інфармуе сербскі тэлерадыёканал РТС.

Ён быў на лячэнні ў спецыялізаваным шпіталі „Карабурма” з 4 лістапада, калі ў час планавага тэставання ў яго пацвердзілася заражэнне.

Напярэдадні, 19 лістапада, паступіла паведамленне пра пагаршэнне стану здароўя патрыярха. Ён быў падключаны да апарату ШВЛ.

Патрыярх Ірыней (Гаўрылавіч) нарадзіўся 28 жніўня 1930 года ў сяле Відава, пры хросце атрымаў імя Міраслаў. У 1951 годзе скончыў духоўную семінарыю ў Прызрэне. Пасля скончыў багаслоўскі факультэт Бялградскага ўніверсітэту і аспірантуру пры багаслоўскім факультэце Афінскага ўніверсітэту. Пасля служыў у войску.

У кастрычніку прыняў манаскі пострыг. У траўні 1974 года абраны вікарным епіскапам патрыярха Сербскага. 22 студзеня 2010 года ў Бялградзе, у першы дзень працы Архіерэйскага Сабору Сербскай царквы, Ірыней быў абраны новым патрыярхам.

Беларускае Радыё Рацыя