Памёр прызначаны пасол Беларусі ў ЗША



У Беларусі раптоўна памёр намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. У ліпені ён быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў ЗША. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства Анатоль Глаз. Прычыну смерці дыпламата ён не назваў, але ўдакладніў, што той не паспеў выехаць у ЗША і ўзначаліць пасольства.

Да гэтага ў Беларусі 12 гадоў не было амбасадара ў Вашынгтоне, а ў ЗША – у Менску. У 2008 годзе пасля ўвядзення антылукашэнкаўскіх санкцый Менск і Вашынгтон адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыпрадстаўніцтваў. Кіраўніцтва дыпмісій было зніжана з роўню амбасадара да часова паверанага.

Аднавіць дыппрадстаўніцтва на роўні паслоў бакі пастанавілі ў верасні 2019 года,  пра гэта Лукашэнка дамовіўся з намеснікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Хэйлам. Неўзабаве Менск зняў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, якія прысутнічаюць у краіне.

Беларускае Радыё Рацыя