Памёр сакратар управы КХП-БНФ Віктар Рабушка



Памёр Віктар Анатолевіч Рабушка (1962 — 4 студзеня 2020), сакратар Управы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ і БНФ „Адраджэнне”. Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках яго паплечнікі па партыі.

Развітанне з сп. Віктарам Рабушкам адбудзецца ў панядзелак 6 студзеня, з 11.00 да 12.00 па адрасе: Менск, завулак Кабушкіна, 49. Дом Смутку Цырыманіял (ст. метро „Аўтазаводзкая”)