Памёр Вітаўт Мартыненка
Вітаўту Мартыненку было 56 год, ён адышоў пасля шматгадовага змагання з цукровым дыябетам.
Мартыненка быў найперш вядомы як выдатны музычны крытык, але быў таксама таленавітым журналістам і паэтам, які пісаў вершы для беларускіх гуртоў.
Вітаўт Мартыненка нарадзіўся ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі. Працаваў карэспандэнтам і журналістам, сярод іншага, у газеце „Чырвоная змена” і на „Радыё Свабода”.
У 1985-м годзе разам з сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клубу «Няміга». Напісаў некалькі музыказнаўчых кніг. Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis». Удзельнічаў у суполках „Талака” і „Тутэйшыя”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Svaboda.org
