Памёр віцэ-адмірал са Слонімшчыны Васіль Апановіч
У панядзелак, 27 верасня, у Калінінградзе памёр віцэ-адмірал Васіль Апановіч (1951-2021).
Родам вайсковец з вёскі Клепачы Слонімскага раёна. Скончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча і пачаў службу камандзірам зенітна-ракетнай батарэі на караблі “Узорны” Балтыйскага флоту. Даслужыўся да намесніка камандуючага Балтыйскім флотам Расейскай Федэрацыі.
На заслужаным адпачынку віцэ-адмірал прымаў самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Калінінградскай вобласці, у працы ветэранскай арганізацыі, з’яўляўся старшынём клуба генералаў і адміралаў Калінінградскай вобласці. Ён таксама не забываў сваю Беларусь, часта бываў на Бацькаўшчыне. Быў намеснікам старшыні рэгіянальнай арганізацыі “Калінінградскае зямляцтва беларусаў”.
Васіль Апановіч памёр на 71-м годзе жыцця ад цукровага дыябету.
Беларускае Радыё Рацыя