Памёр вядомы беларускі трэнер Міхаіл Цэйцін
На 98-м годзе жыцця памёр адзін з самых вядомых трэнераў савецкага і беларускага спорту Міхаіл Цэйцін.
Міхаіл Цэйцін з’яўляўся майстрам спорту па акрабатыцы, заслужаным трэнерам СССР і Беларусі, суддзём міжнароднай катэгорыі. Ваяваў падчас фінскай кампаніі. Ветэран. З 1947 года Міхаіл Ільіч выкладаў у Інстытуце фізкультуры (цяпер – Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры). У 1970-м стаў дацэнтам.
Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў. Працаваў з футбалістамі менскага „Дынама”, у тым ліку ў іх „залаты” сезон 1982 года. Выступаў у якасці рэжысёра многіх спартыўна-тэатралізаваных свят у Менску, Маскве, Казані і Улан-Батары.
Да апошняга дня выкладаў на кафедры гімнастыкі БГУФК.