Памёр вядомы гісторык Леанід Лыч
Памёр доктар гістарычных навук, вядомы прафесар Леанід Лыч, паведамляе nashaniva. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы, хварэў на каронавірус.
Гісторык шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры.
8 лютага Леаніду Лычу мела споўніцца 92 гады.
