Памёр знакаміты амерыканскі рок-музыка Том Петці



Амерыканскі рок-музыкант Том Петці памёр у веку 66 гадоў. Пра гэта паведаміла CBS News.

Паводле звестак парталу TMZ, Петці быў знойдзены ў сваім доме ў горадзе Малібу (акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія) ў непрытомным стане. Медыкі вызначылі, што ў яго было поўнае спыненне сэрца. Музыканта даставілі ў шпіталь, пасля чаго падключылі да сістэмы жыццязабеспячэння, але гэта ўжо нічога не дало. CBS паведамляе, што ўрэшце было прынятае рашэнне адключыць сістэму. 

Том Петці найбольш ведамы як заснавальнік рок-гурта Tom Petty and the Heartbreakers, які існаваў з 1976 году да цяперашняга часу. 
Апошні альбом калектыву – Hypnotic Eye – выйшаў у ліпені 2014 году.