Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 27 сакавіка
Дзень 27 сакавіка ў свеце зноў быў адзначаны ростам людзей, якія заразіліся каронавіруcам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі і Іспаніі. У Італіі за апошнія суткі памерлі ажно 919 чалавек (намнога больш, чым у кожны іншы дзень і на 200 больш, чым за папярэдні дзень), у Іспаніі – 569 (таксама рост памерлых).
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 27 сакавіка па ўсім свеце цэлы час расце і складае ўжо 584 007 чалавекі. 131 428 чалавек вылечылася. А памерла па ўсім свеце 26 822 чалавек. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу.
Усяго на планеце ўжо 24 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 14 дзяржавах колькасць заражаных перавысіла тысячу. 27 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся яшчэ тры краіны – Інданезія, Фінляндыя, Расея.
Больш за 90 тысяч хворых у ЗША, гэтая дзяржава выйшла на сумнае першае месца, за суткі памерла яшчэ 145 чалавек. У Італіі і Кітаі больш 80 тысяч заражаных. 64 тысячы заражаных – у Іспаніі, амаль 50 тысяч – у Германіі, амаль 33 тысячы – у Францыі, больш 30 тысяч – у Іране, больш 14 тысяч – у Вялікабрытаніі.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 26 822 чалавек, за апошнія суткі памерла 2 750 чалавек (гэта чарговы сумны рэкорд).
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 9 134 чалавекі.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Іспанія – 4 934.
Кітай – 3 292
Іран – 2 378
Францыя – 1 995
ЗША – 1 468
Вялікабрытанія – 759.
Нідэрлянды – 546
Германія – 321
Бельгія – 289
Швайцарыя – 231
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 1 340 інфікаваных – 16 чалавек памерлі;
Расея – 1036 – афіцыйна 3 смерці;
Літва – 358 – 5;
Латвія – 280 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Украіна – 226 – памерлі 5 чалавекі.
Паводле апошніх звестак у Беларусі 94 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя