Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 29 сакавіка



За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце істотна не змянілася. Зноў быў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі і Іспаніі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 756 чалавек (за папярэдні дзень 889), у Іспаніі – 624 ( дзень таму 674).

Колькасць інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 29 сакавіка складае ўжо 704 513 чалавек. 150 729 чалавек вылечылася. А памерла па ўсім свеце 33 519 чалавек. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу.

Больш за 131 тысячу выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі амаль 98 тысяч заражаных, у Кітаі – 81 тысяча, але гэтая колькасць амаль не расце. Амаль 79 тысяч заражаных – у Іспаніі, больш 60 тысяч – у Германіі, больш 39 тысяч – у Францыі, больш 38 тысяч – у Іране, больш 19 тысяч – у Вялікабрытаніі, амаль 15 тысяч – у Швайцарыі, амаль па 11 тысяч – у Нідэрляндах і Бельгіі.

Усяго на планеце ўжо 26 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 16 дзяржавах яна перавысіла тысячу.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 30 299 чалавек, за апошнія суткі памерла 2 662 чалавекі. Але колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна і гэта надзея, што пік пандэміі, магчыма, ужо мінае.

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі10 779 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Іспанія6 606.

Кітай – 3 300

Іран – 2 640

Францыя – 2 606

ЗША – 2 329

Вялікабрытанія – 1 228  

Нідэрлянды – 771

Германія – 482

Бельгія – 431  

Швайцарыя – 300

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Польшча1 771 інфікаваных – 20 чалавек памерлі;

Расея1 534 – афіцыйна 8 смерцяў;

Літва 4377 смяротных выпадкаў;

Украіна418 – памерла 9 чалавек.

Латвія347 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Паводле апошніх афіцыйных звестак, якія не абнаўляюцца ўжо трэці дзень (!), у Беларусі толькі 94 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна дагэтуль не падавалася.

Беларускае Радыё Рацыя