Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 30 сакавіка
За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце паводле розных інфармацыйных рэсурсаў істотна не змянілася. Зноў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Беларускае Радыё Рацыя падае статыстыку з гэтага спецыялізаванага сайту і не можа адказваць за дакладнасць лічбаў. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу, а статыстыка ва ўмовах пандэміі ўвогуле не можа быць дакладнай.
Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі і Іспаніі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 812 чалавек (за папярэдні дзень 756), у Іспаніі – 537 (дзень таму 624).
Колькасць інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 30 сакавіка складае ўжо 764 866 чалавек. 160 148 чалавек вылечылася. А памерла па ўсім свеце 36 864 чалавекі.
Амаль 152 тысячы выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі больш 101 тысячы заражаных, у Іспаніі – больш 85 тысяч (Іспанія апярэдзіла Кітай і выйшла на 3-е месца ў свеце), у Кітаі – больш 81 тысячы, але гэтая колькасць амаль не расце. Амаль 64 тысячы выяўленых хворых у Германіі, больш 44 тысяч – у Францыі, больш 41 тысячы – у Іране, больш 22 тысяч – у Вялікабрытаніі, больш 15 тысяч – у Швайцарыі, блізка да 12 тысяч – у Бельгіі і Нідэрляндах.
Усяго на планеце ўжо 26 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 16 дзяржавах яна перавысіла тысячу чалавек.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 36 864 чалавекі, за апошнія суткі памерла 2 798 чалавек (за папярэднія суткі 2 662 чалавек). Але колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна, так што пік пандэміі, магчыма, ужо мінае.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 11 591 чалавек.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Іспанія – 7 340.
Кітай – 3 304
Францыя – 3 024 (за суткі Францыя апярэдзіла Іран)
Іран – 2 757
ЗША – 2 805
Вялікабрытанія – 1 408
Нідэрлянды – 864
Германія – 560
Бельгія – 513
Швайцарыя – 348
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 1 984 інфікаваных – 26 чалавек памерлі;
Расея – 1 836 – афіцыйна 9 смерцяў;
Літва – 491 – 7 смяротных выпадкаў;
Украіна – 480 – памерла 11 чалавек.
Латвія – 376 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Паводле апошніх афіцыйных звестак у Беларусі 152 захварэўшыя, фактаў смерці афіцыйна дагэтуль не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя