Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 1 красавіка



За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце паводле розных інфармацыйных рэсурсаў істотна не змянілася. Зноў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Беларускае Радыё Рацыя падае статыстыку з гэтага спецыялізаванага сайту і не можа адказваць за дакладнасць лічбаў. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу, а статыстыка ва ўмовах пандэміі ўвогуле не можа быць дакладнай.

Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі, Іспаніі, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 727 чалавек (за папярэдні дзень 837), у Іспаніі – 589 (дзень таму 553). У Вялікабрытаніі за суткі памерлі 563 чалавекі – найбольшая колькасць за дзень.

Колькасць выяўленых інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 1 красавіка складае ўжо 917 913 чалавек. 193 333 чалавекі вылечылася. А памерла па ўсім свеце 46 062 чалавекі.

Больш 205 тысяч выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі больш 110 тысячы заражаных, у Іспаніі – больш 102 тысяч, у Кітаі – больш 81,5 тысяч, але гэтая колькасць амаль не расце. Больш 76 тысяч выяўленых хворых у Германіі, амаль 57 тысяч – у Францыі, больш 47 тысяч – у Іране, больш 29 тысяч – у Вялікабрытаніі, больш 17 тысяч – у Швайцарыі, амаль па 14 тысяч – у Бельгіі і Нідэрляндах, у Турцыі – больш 15,5 тысяч, у Аўстрыі – больш 10,5 тысяч хворых.

Усяго на планеце ўжо 34 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 15 дзяржавах яна перавысіла тысячу чалавек.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 46 062 чалавек, за апошнія суткі памерла 3 760 чалавек (за папярэднія суткі 3 466 чалавек). Колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна ў арыфметычнай.

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі13 155 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Іспанія – 9 053.

ЗША – 4 516

Францыя – 4 032 (509 памерлых за суткі);

Кітай – 3 312

Іран – 3 036

Вялікабрытанія – 2 352  

Нідэрлянды – 1 173

Германія – 858

Бельгія – 828

Швайцарыя – 461

Турцыя – 277

Швецыя – 239

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Расея2 777 захварэўшых – афіцыйна 24 смерці;

Польшча2 420 інфікаваных – 36 чалавек памерла;

Украіна669 – памерла 17 чалавек.

Літва 5818 смяротных выпадкаў;

Латвія446 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Паводле апошніх афіцыйных звестак у Беларусі 163 захварэўшыя, 2 чалавекі памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя