Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 2 красавіка



За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце паводле розных інфармацыйных рэсурсаў істотна не змянілася. Зноў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Беларускае Радыё Рацыя падае статыстыку з гэтага спецыялізаванага сайту і не можа адказваць за дакладнасць лічбаў. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу, а статыстыка ва ўмовах пандэміі ўвогуле не можа быць дакладнай.

Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі, Іспаніі, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 760 чалавек (за папярэднія дні 727 і 837), у Іспаніі – 709 (два апошнія дні 589 і 553). У Вялікабрытаніі за суткі памерла 569 чалавек (мінулыя суткі 563). У Італіі і Іспаніі паводле нацыянальных звестак, аднак, стала захворваць за кожныя суткі крыху менш людзей.

Колькасць выяўленых інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 2 красавіка складае ўжо 999 907 чалавек. Наступны дзень гэтая лічба перавысіць мільён. 210 191 чалавек вылечылася. А памерла па ўсім свеце 51 465 чалавек.

Больш 233 тысяч выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава з вялікім адрывам трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі больш 115 тысяч заражаных, у Іспаніі – больш 110 тысяч, у Кітаі – больш 81,5 тысяч і гэтая колькасць амаль не расце. Больш 83 тысяч выяўленых хворых у Германіі, больш 59 тысяч – у Францыі, больш 50 тысяч – у Іране, амаль 34 тысячы – у Вялікабрытаніі, больш 18 тысяч – у Швайцарыі і Турцыі, больш 15 тысяч – у Бельгіі, больш 14,5 – у Нідэрляндах, у Аўстрыі – больш 11 тысяч хворых.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 51 465 чалавек, за апошнія суткі памерла 4 259 чалавек (за папярэднія двое сутак 3 760 і 3 466 чалавек). Колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна ў арыфметычнай.

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі13 915 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Іспанія – 10 096.

ЗША – 5 738

Францыя – 4 503

Кітай – 3 318

Іран – 3 160

Вялікабрытанія – 2 921  

Нідэрлянды – 1 339

Германія – 1 048

Бельгія – 1 011

Швайцарыя – 522

Турцыя – 356

Швецыя – 282

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Расея3 548 захварэўшых – афіцыйна 30 смерцяў;

Польшча2 692 інфікаваных – 51 чалавек памёр;

Украіна804 – памерла 20 чалавек.

Літва 6499 смяротных выпадкаў;

Латвія458 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Паводле апошніх афіцыйных звестак у Беларусі 304 захварэўшыя, 4 чалавекі памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя