Пандэмія каронавірусу: сітуацыя на вечар 19 сакавіка



У свеце працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку.

Найбольш трагічна сітуацыя выглядае ў Італіі, дзе за дзень памерла ажно 427 чалавек. Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі ўжо перавысіла колькасць памерлых у Кітаі. Вельмі цяжкая сітуацыя і ў Іспаніі.

Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 19 сакавіка па ўсім свеце перавысіла 239 800 чалавек. На планеце ў 187 краінах выявілі каронавірус, фактычна гэта ўвесь свет.

Паводле афіцыйных звестак у дзясятку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:

Кітай (80 928 чалавек) – 8 новых ахвяраў;

Італія (41 035) — ажно 427 новых смерцяў за суткі;

Іран (18 407) — яшчэ 149 смерцяў;

Іспанія (17 395) — яшчэ 165 смерцяў;

Германія (14 602) — яшчэ 16 памерлых;

ЗША (11 355) — 21 новая смерць;

Францыя (10 995 заражаных) – 108 памерлых за суткі.

Паўднёвая Карэя (8565) – 7 новых ахвяр;

Швайцарыя (3944) – 8;

Вялікабрытанія (3269) – 40.

Усяго на планеце ўжо 16 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Швецыя, Данія.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 9 953 чалавек, за апошнія суткі памерла 1010 чалавек.

Найбольш памерлых за ўвесь час стала ў Італіі – 3 405 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Кітай – 3245

Іран – 1284

Іспанія – 803

Францыя – 372

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Польшча325 інфікаваных – 5 чалавек памерлі (за апошнія сутні аніводнай смерці не зафіксавана);

Расея1991 смерць;

Латвія86 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Літва – 41 – 0.

Украіна – 21 – памерлі 3 чалавекі.

Паводле апошніх (учарашніх) звестак у Беларусі 51 інфікаваны, фактаў смерці не падавалася. 19 сакавіка новых звестак не пададзена, таму цяжка ацаніць рэальную сітуацыю ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя