Пандэмія каронавірусу: сітуацыя на вечар 23 сакавіка



Штодзённа ў свеце працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння.

Сітуацыя ў Італіі па-ранейшаму выглядае трагічна, за апошні дзень памёр 601 чалавек (гэта, аднак, менш на 50, чым за папярэднія суткі). Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі перавысіла ўжо 6 тысяч і зараз складае 6 077 чалавек. Вельмі небяспечнай застаецца сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 435 чалавек (зноў больш, чым днём раней). У Кітаі яна стабілізавалася – за суткі памерлі 9 чалавек. У Паўднёвай Карэі і Японіі таксама пазітыўная дынаміка.

Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 23 сакавіка па ўсім свеце складае 372 634 чалавекі. 101 373 чалавек вылечылася.  

Усяго на планеце ўжо 26 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. 23 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся яшчэ тры краіны – Ізраіль, Турцыя, Ірляндыя.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 16 314 чалавек, за апошнія суткі памерла 1 676 чалавек (гэта зноў больш, чым за папярэдні дзень).

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі6 077 чалавек.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Кітай – 3 270

Іспанія2 207.

Іран – 1 812

Францыя860

ЗША – 504

Вялікабрытанія – 335

Нідэрлянды – 213

Германія – 118

Швайцарыя – 118  

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Польшча692 інфікаваных – 8 чалавек памерлі;

Расея438 – афіцыйна 1 смерць;

Латвія180 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Літва 1601;

Украіна73 – памерлі 3 чалавекі.

Паводле апошніх звестак у Беларусі 81 інфікаваны, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.

Беларускае Радыё Рацыя