Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 25 сакавіка



Дзень 25 сакавіка не прынёс аптымістычных навінаў у сітуацыі з пандэміяй каронавірусу. Няўхільна працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння.

Сітуацыя ў Італіі па-ранейшаму выглядае трагічна, за апошні дзень памерлі 683 чалавекі. Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі перавысіла 7 тысяч і складае ўжо 7 503 чалавекі. Вельмі небяспечнай застаецца сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 443 чалавек (не нашмат менш, чым днём раней). У Кітаі яна трывала стабілізавалася – за суткі памерлі толькі 4 чалавекі. У Паўднёвай Карэі і Японіі таксама вельмі пазітыўная дынаміка.

Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 25 сакавіка па ўсім свеце цэлы час расце і складае ўжо 459 671 чалавек. 113 776 чалавек вылечылася. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer.

Усяго на планеце ўжо 31 краіна, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. 25 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся яшчэ дзве краіны – Чылі, Польшча і Пакістан. Больш за 80 тысяч хворых у Кітаі, за 70 тысяч – у Італіі, за 60 тысяч – у ЗША, за 40 тысяч – у Іспаніі, за 30 тысяч – у Германіі, за 20 тысяч – у Іране і Францыі, за 10 тысяч – у Швайцарыі.

Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 20 821 чалавек, за апошнія суткі памерла 1 932 чалавекі (гэта крыху менш, чым за папярэдні дзень).

Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі7 503 чалавекі.

Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:

Іспанія – 3 434. Упершыню ахвяр у Іспаніі агулам стала больш, чым у Кітаі.

Кітай – 3 281

Іран – 2 077

Францыя – 1 331

ЗША – 881

Вялікабрытанія – 435. Рост смерцяў за суткі запаволіўся.

Нідэрлянды – 356

Германія – 206

Бельгія – 178  

Швайцарыя – 153

Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:

Польшча1 031 інфікаваных – 14 чалавек памерлі, за апошнія суткі – 4;

Расея658 – афіцыйна 3 смерці, з якіх 2 за апошнія суткі;

Літва 2744, з якіх 2 за апошнія суткі;

Латвія221 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;

Украіна116 – памерлі 3 чалавекі, 1 за апошнія суткі.

Паводле апошніх звестак у Беларусі 86 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.

Беларускае Радыё Рацыя