Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 26 сакавіка
Дзень 25 сакавіка зноў не прынёс аптымістычных навінаў у сітуацыі з пандэміяй каронавірусу. Няўхільна працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння.
Сітуацыя ў Італіі па-ранейшаму выглядае трагічна, за апошні дзень памерлі 712 чалавек. Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі перавысіла 8 тысяч і складае ўжо 8 215 чалавек. Вельмі небяспечнай застаецца сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 498 чалавек.
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 26 сакавіка па ўсім свеце цэлы час расце і складае ўжо 519 899 чалавек. 123 296 чалавек вылечылася. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer.
Усяго на планеце ўжо 34 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. 26 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся яшчэ тры краіны – Тайлянд, Румынія, Савудаўская Арабія. Больш за 80 тысяч хворых у Кітаі і Італіі, амаль 80 тысяч у ЗША. Відавочна, што колькасць захварэўшых у ЗША і Італіі за наступныя суткі перавысіць аналагічную колькасць у Кітаі. Больш 56 тысяч заражаных – у Іспаніі, больш 43 тысяч – у Германіі, амаль 30 тысяч – у Іране і Францыі, больш 11 тысяч – у Швайцарыі і Вялікабрытаніі.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 23 588 чалавек, за апошнія суткі памерла 2 310 чалавек (гэта чарговы сумны рэкорд).
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 8 215 чалавек.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Іспанія – 4 145.
Кітай – 3 287
Іран – 2 234
Францыя – 1 696
ЗША – 1 143
Вялікабрытанія – 578.
Нідэрлянды – 434
Германія – 239
Бельгія – 220
Швайцарыя – 191
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 1 163 інфікаваных – 14 чалавек памерлі;
Расея – 840 – афіцыйна 3 смерці;
Літва – 290 – 4;
Латвія – 244 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Украіна – 162 – памерлі 5 чалавек.
Паводле апошніх звестак у Беларусі 86 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя