Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 28 сакавіка
28 сакавіка зноў не прынесла аптымізму ў змаганні з COVID-19. У свеце зноў быў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі і Іспаніі. У Італіі за апошнія суткі памерлі ажно 889 чалавек (толькі крыху менш чым за папярэдні дзень), у Іспаніі – 674 (чарговы рост памерлых).
Колькасць інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 28 сакавіка складае ўжо 650 567 чалавекі. 139 552 чалавекі вылечыліся. А памерла па ўсім свеце 30 299 чалавек. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу.
Усяго на планеце ўжо 25 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 15 дзяржавах яна перавысіла тысячу.
Больш за 116 тысяч хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы, за суткі памёр яшчэ 241 чалавек (на сотню больш, чым за папярэдні дзень!). У Італіі больш 92 тысяч заражаных, у Кітаі больш за 80 тысяч, але гэтая колькасць амаль не расце. Больш 72 тысяч заражаных – у Іспаніі, больш 56 тысяч – у Германіі, больш 37 тысяч – у Францыі, больш 35 тысяч – у Іране, больш 17 тысяч – у Вялікабрытаніі, больш 13 тысяч – у Швайцарыі.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 30 299 чалавек, за апошнія суткі памерла 2 957 чалавек (гэта чарговы сумны рэкорд). Але колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна і гэта адзіны факт для аптымізму.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 10 023 чалавекі.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Іспанія – 5 812.
Кітай – 3 295
Іран – 2 517
Францыя – 2 314
ЗША – 1 937
Вялікабрытанія – 1 019
Нідэрлянды – 639
Германія – 403
Бельгія – 353
Швайцарыя – 242
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 1 481 інфікаваных – 17 чалавек памерлі;
Расея – 1 264 – афіцыйна толькі 4 смерці;
Літва – 382 – рэсурс delfi.lt пацвярджае 7 смяротных выпадкаў;
Украіна – 311 – памерла 8 чалавек.
Латвія – 305 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Паводле апошніх афіцыйных звестак, якія абнаўляюцца вельмі марудна, у Беларусі 94 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна дагэтуль не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя