Папа Францішак 5 гадоў на пасадзе



5 гадоў таму кіраўніком Каталіцкай Царквы стаў Папа Францішак I. Ён абвясціў прыярытэтам сціпласць, адмову ад матэрыяльных багаццяў, якімі традыцыйна карысталіся кіраўнікі Царквы, што выклікала вялікі розгалас не толькі сярод каталікоў.

Гэта не новае ў Царкве, кажа грэка-каталіцкі святар з Гародні, айцец Андрэй Крот:

– Я думаю, што гэтым сваім сведчаннем Папа хоча падкрэсліць не столькі Царкве, колькі ўсяму сучаснаму свету, што па-за матэрыяльнымі каштоўнасцямі, да якіх часта імкнуцца веруючыя і няверуючыя людзі, ёсць нешта больш важнае, духоўнае і чалавечае. Чалавечая салідарнасць з тымі, хто ў патрэбе, з тымі, хто патрабуе ўвагі, дапамогі, а таксама, што не пагоня за гэтымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі з’яўляецца важнай для чалавека.

13-га сакавіка 2013 года на другім канклаве, на пятым галасаванні, кардынал Хорхе Марыё Бергальё быў выбраны Папам Рымскім ды ўзяў імя Францішак I.

Беларускае Радыё Рацыя