Папа Францішак на Сусветных Днях Моладзі (абноўлена)



Папа Францішак ужо знаходзіцца ў Польшчы. Пантыфік прыляцеў у Кракаў і сустрэўся з уладамі Польшчы, а таксама паспеў прамовіць для моладзі, якая сабралася ў старым горадзе.

Падрабязней распавядае наш карэспандэнт Адам Завальня:

– Папа Францішак прывітаў моладзь з так званага “Папскага акна” на вуліцы Францішканская, 3. Гэту традыцыю заклаў яшчэ Папа Ян Павел ІІ падчас сваіх пілігрымак у Польшчу. Пантыфік пачаў прамову з гісторыі пра аднаго з валанцёраў Сусветных Дзён Моладзі Мацея Шымана Цеслі, які, сярод іншага, прыдумаў графіку, якая ўпрыгожвае Кракаў у час фэсту. Менавіта падчас працы маладзён знайшоў сваю веру. На жаль, ён памёр ад рака, не дажыўшы да сёлетніх Сусветных Дзён Моладзі.

На заканчэнне Папа Францішак памаліўся малітвай “Вітай, Марыя” і паблаславіў усіх. А ўжо ў другой палове дня ў чацвер чакаецца, што Пантыфік узначаліць Святую Імшу для маладых каталікоў.

Таксама ў чацвер Папа Францішак збіраецца наведаць санктуарый у Чанстахове і музей на месцы канцлагера Аўшвіц-Біркенаў, дзе Пантыфік сустрэнецца з вязнямі, якія выжылі ў канцлагеры.

Kraków, 27.07.2016. Papież Franciszek (C) oraz prezydent RP Andrzej Duda (centrum-P) z małżonką Agatą Kornhauser-Dudą (centrum-L) i dyrektor Protokołu Dyplomatycznego MSZ Irena Lichnerowicz-Augustyn (C-front), podczas powitania na krakowskim lotnisku Balice, 27 bm. XXXI Światowe Dni Młodzieży połączone z pielgrzymką papieża Franciszka do Polski, potrwają do 31 lipca. (mr) PAP/Radek Pietruszka

cc214061-7d8a-45c6-887e-4dedb510c51b

Пантыфік наведвае Польшчу ў межах Сусветных Дзён Моладзі.

Самалёт з кіраўніком Каталіцкага касцёла прызямліўся ў падкракаўскім аэрапорце ў Баліцах. Яго прывіталі прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай.

0005QW34Q1XK5YD2-C116

З аэрапорта Папа паехаў на Вавэль, дзе адбываецца сустрэча з прадстаўнікамі польскіх уладаў, парламента, дыпламатамі, эпіскапатам і рэктарамі кракаўскіх ВНУ. Агулам на сустрэчы будзе каля 800 чалавек.

Увечары пантыфік прывітае сабраных пад Папскім акном на вуліцы Францішканскай 3 у Кракаве.

У ходзе свайго візіту ў Польшчу Францішак наведае Ясную гару ў Чанстахове і былы канцлагер Аўшвіц-Біркенаў. Там Папа сустрэнецца з 15 асобамі, што выжылі ў канцлагеры.

Беларускае Радыё Рацыя