Папа Францішак заклікаў маліцца за ахвяраў нападу ў Лондане
Папа Рымскі Францыск заклікаў каталікоў ва ўсім свеце маліцца за Лондан. Выступаючы на плошчы Святога Пятра ў Рыме, дзе сабраліся каля 60 тысяч чалавек, ён сказаў: „Няхай Святы Дух дасць мір усяму свету, загоіць язвы вайны і тэрарызму, які абрынуўся на нявінных людзей у Лондане. Давайце памолімся за ахвяраў і іх сем’і”.
Нагадаем, што ўвечары 3 чэрвеня белы фургон, які ехаў па Лонданскім мосце, заехаў на тратуар і пачаў душыць людзей. Паведамляецца, што загінула 7 чалавек і паранена – 48 .
Паводле bbc.com
Фота АFP
