Папа Францішак зладзіў абед для 1500 беднякоў



Папа Францішак у нядзелю зладзіў у Ватыкане абед для 1500 бедных, перад якімі ён адслужыў імшу ў саборы Святога Пятра з нагоды Сусветнага дня бедных.

Каля 150 круглых сталоў былі пастаўлены ў вялізнай зале ў Ватыкане, дзе пантыфік звычайна праводзіць аўдыенцыі з вернікамі ў зімовыя месяцы. У іншых раёнах Рыму і ў іншых парафіях таксама былі абеды яшчэ для 1500 чалавек, якія жывуць у нястачы.

Папа прапанаваў вернікам задацца пытаннямі: «Ці дапамагаю я хоць аднаму чалавеку, які ня можа мне даць нічога наўзамен? Ці ёсць у мяне, хрысціяніна, хоць бы адзін сябар-бядняк?»

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vaticannews.va