Папа Францішак змяніў тэкст малітвы „Ойча наш”
Папа Рымскі Францішак унёс змены ў італьянскі пераклад тэксту малітвы „Ойча наш”, паведамляюць італьянскія СМІ. Новая рэдакцыя абурыла многіх каталіцкіх святароў і карыстальнікаў сацыяльных сетак.
Тэолагі і каталіцкія святары працавалі над зменамі тэксту больш за 16 гадоў, і новы варыянт быў зацверджаны Ватыканам 22 мая. У новай рэдакцыі словы малітвы „ня ўводзь нас у спакусу” будуць замененыя на „не дай нам паддацца спакусе”.
Францішак казаў пра неабходнасць змяніць тэкст „Ойча наш” яшчэ ў 2017 годзе. Тады ён тлумачыў гэта тым, што цяперашні пераклад няправільна тлумачыць сэнс боскіх дзеянняў. „Бог не ўводзіць у спакусу, а дапамагае вам адразу ж падняцца пасля падзення… Гэта дрэнны пераклад, таму што тут гаворыцца пра бога, які схіляе да спакусы. Але той, хто заахвочвае да спакусы, – гэта сатана, гэта роля сатаны”, – тлумачыў пантыфік
Францішак таксама адзначаў, што змены ўжо ўносіліся у пераклады малітвы на шэраг іншых моў, у тым ліку на французскую.
Рэакцыя на дзеянні пантыфіка вельмі неадназначная. Частка каталіцкіх іерархаў падтрымалі пазіцыю Францішка, аднак знайшліся і перакананыя праціўнікі такой трактоўкі. Многія карыстальнікі сацсетак таксама засталіся незадаволеныя зменай тэксту малітвы, а некаторыя з іх нават прапанавалі „звольніць” Францішка з займаемай пасады.
„Ойча наш”, – адзіная малітва, тэкст якой, згодна з Евангеллем, быў дадзены вучням непасрэдна Ісусам, і яна найбольш шырока распаўсюджана сярод хрысціянскіх вернікаў па ўсім свеце.