Папа Рымскі адмаўляецца ад браніраванага аўтамабіля
Рымскі Папа Францыск у адрозненне ад сваіх папярэднікаў адмаўляецца карыстацца браніраваным аўтамабілем. Пантыфік заявіў, што ў яго няма страху за сябе і ён хоча быць бліжэй да людзей.
Пра гэта Францыск расказаў у прадмове да новай кнігі італійскага журналіста Андрэа Тарніелі „Падарожжа”, паведамляе Reuters. Кніга прысвечана падарожжам Папы Рымскага.
Па словах Папы. у яго няма страху за сябе. Нягледзячы на тое, што заўсёды ёсць рызыка „непрадказальных дзеянняў вар’ятаў, Госпад заўсёды побач”.
Францыск заявіў, што не можа сябе прымусіць перамяшчацца на куленепрабівальных аўтамабілях ці ў закрытых „папамабілях” з куленепрабівальным шклом.
Агенцтва паведамляе, што за апошнія два гады ў Італіі паліцыя значна ўзмацніла меры бяспекі ў раёне Ватыкану пасля нападаў экстрэмістаў у Еўропе апошняга часу. Пры гэтым Францыск усё яшчэ ездзіць на звычайным сінім Ford Focus пры наведванні прыходаў у Рыме і настойвае на „лёгкіх” мерах бяспекі.
У верасні 2016 году баявікі ІДзІЛ назвалі Папу Рымскага Францыска ворагам нумар адзін. Радыкальныя ісламісты не церпяць яго за спробу наладзіць дыялог з памяркоўным ісламам.
Беларускае Радыё Рацыя