Папскі легат перадасць грэка-каталікам рэліквію святога Язафата Кунцэвіча



Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасцяў у Будславе перадасць беларускім грэка-каталікам рэліквію арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, паведамляе БЕЛТА.

000022_578910_big

Крыстаф Шонбарн прызначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Менска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня. Напярэдадні ён прыбыў у Міеск.

У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн разам з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральным набажэнстве 2 ліпеня.

„Візіт кардынала асаблівы для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы і мае падарунак для невялікай грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі”, – гаворыцца на сайце Венскай архідыяцэзіі.

Частка архібіскупскага адзення Язафата Кунцэвіча, які прыняў пакутніцкую смерць ў 1623 годзе, стане аб’ектам шанавання і блаславеньня для беларускіх грэка-каталікоў.