“Папялішча Свабоды”: Трэйлер пра беларускую вёску, знішчаную НКВД



23 лютага 1945 г., ужо даўно пасля таго, як немцы пакінулі тэрыторыі Беларусі, НКВД спаліла вёску Лаўжы, што на Ашмяншчыне. Савецкія карнікі знішчылі мясцовы атрад Арміі Краёвай, а таксама пазабівалі ўсё цывільнае насельніцтва вёскі, у тым ліку жанчын і дзяцей.  

Гэтая трагічная гісторыя натхніла беларускага студэнта Францішка Цярэшку на распрацоўку ідэі мастацкага фільма.

Францішак Цярэшка ўжо зняў тызер-трэйлер, у якім паказаў замалёўку будучага твора.

Сам трэйлер быў прадстаўлены ў Беларускім Доме ў Варшаве, дзе таксама адбылася дыскусія з гэтай нагоды.

– У аўтэнтычнай гісторыі, якая была ў вёсцы Лаўжы, маці галоўнага героя Галіну Гаспаровіч забівае п’яны жаўнер Чырвонай арміі. Гэтую гісторыю я адаптаваў пад многія іншыя гісторыі беларусаў, і стварыў такі трэйлер мастацкага фільму.

Я назваў гэты трэйлер “Папялішча Свабоды”, і планую зняць мастацкі фільм. Я маю план рэалізацыі, размаўляў з людзьмі, каторыя займаюцца кіно, якія працуюць над падобнымі праектамі. Рыхтую матэрыял і сцэнар, і шукаю фінансавай падтрымкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя