Парад з трох дзіцячых калясак
Дзень абароны дзяцей у Слоніме пачаўся з параду дзіцячых калясак. Праўда, у гэтым парадзе прынялі ўдзел з усяго амаль 50-тысячнага Слоніма толькі тры дзіцячыя каляскі. Прычым, адна з калясак была прысвечана міліцыі.
Парад з трох дзіцячых калясак пачаўся са Спаса-Праабражэнскага сабора ў суправаджэнні жанчын і праваслаўных святароў. Ён называўся “Усе мы родам з дзяцінства”.
[Not a valid template]
Як паведаміла “Газета Слонімская”, арганізавалі парад праваслаўны цэнтр у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў Наваградскай епархіі і Слонімскі райвыканкам.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім