Парашэнка прызначыў пажыццёвую выплату сям’і Міхаіла Жызнеўскага



Парашэнка прызначыў пажыццёвую выплату сям’і Міхаіла Жызнеўскага.

„Ўшаноўваем памяць Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызнеўскага, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які аддаў сваё жыццё, адстойваючы ідэалы дэмакратыі, правы і свабоды чалавека, еўрапейскі выбар Украіны падчас Рэвалюцыі Годнасці з мэтай падтрымкі яго бацькоў пастанаўляю:

1. Заснаваць пажыццёвую стыпендыю памяці М. Жызнеўскага яго бацькам – Жызнеўскім Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне.

2. Кабінету Міністраў Украіны: распрацаваць і зацвердзіць парадак выплаты пажыццёвай стыпендыі бацькам М. Жызнеўскага і вызначыць яе памер; прадугледжваць падчас распрацоўкі праектаў законаў аб Дзяржаўным бюджэце Украіны на адпаведны год сродкі на выплату названай стыпендыі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Міхаіл Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня ў час беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Герой Нябеснай сотні пахаваны 28 студзеня на могілках у вёсцы Знамя Труда на Гомельшчыне.