Парэшткі Нестара Махно могуць перанесці з Францыі ва Украіну
Як расказаў галава Гуляйпольскага раёну Запарожскай вобласці Аляксандр Ішчанка, парэшткі Нестара Махно могуць перанесці з Францыі ва Украіну.
Ужо ёсць дамоўленасць з адным з нашчадкаў вядомага палітычнага і ваеннага дзеяча першай чвэрці дваццатага стагоддзя.
Украінскі бок падрыхтаваў усе дакументы. Цяпер засталося дачакацца адказу з французскага боку. Супраць вяртання парэшткаў Нестара Махно выступае ўкраінская дыяспара.
Вядомы анархіст і тактык партызанскай вайны памёр 25 ліпеня 1934 года ў Парыжы пасля паразы паўстанцкага руху ад бальшавікоў. Урна з яго парэшткамі замураваная ў сцяне Камунараў на могілках Пэр-Ляшэз.
Беларускае Радыё Рацыя