Парк замест ушчыльнення



Гомельцы звярнуліся ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудавання з прапановай пакінуць зялёную зону замест пабудовы шматпавярховікаў у раёне возера Бабрыха.

Прадстаўнік грамадскасці Валеры Сляпухін гаворыць, што за захаванне зялёнай зоны падпісалася 2000 чалавек.

– Возера Бабрыха – там яшчэ стаянка каменнага і ранняга жалезнага вякоў. Там раней было рэчышча ракі Сож. І гэта лічыцца археалагічным помнікам. Тут адведзена зона пад вялікую шматпавярховую забудову. Зараз хочам унесці карэкціроўкі ў генплан і змяніць статус гэтай зоны на зялёную зону агульнага карыстання.

Жыхары мікрараёну “Стары аэрадром” ужо год змагаюцца супраць будаўніцтва шматкватэрных дамоў у раёне возера Бабрыха.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель