Паркоўка ў Бярозе: за і супраць
Улады Бярозы небывала хуткімі тэмпамі будуюць новую паркоўку для Бярозаўскай раённай паліклінікі, каб разгрузіць двор паліклінікі і аздаравіць паветраны фон. Але для паркоўкі выбрана не вельмі ўдалае месца, лічаць абураныя жыхары 50-кватэрнага дома № 11 а па вуліцы Леніна, пад вокнамі якога з’явіцца паркоўка на 46 месцаў:
– Стаўлюся як станоўча, так у нейкай ступені і адмоўна. Станоўча таму, што ў двары ўсяго 10 парковачных месцаў, машыны трэба недзе ставіць, а тут мы можам на ноч пакідаць машыны. Адмоўна, паколькі тут паўстане вялікі рух, асабліва летам – шум, выхлапныя газы.
– І там мы не пакінем машыну, таму што будзе ўсё забіта гарадскім транспартам, па-першае. Па-другое, там нашыя спальні. Вось я жыву на першым паверсе, то ўвесь гэты бруд будзе ляцець у мае вокны.
Па словах людзей, на іх скаргу ў Берасцейскі аблвыканкам яны атрымалі адказ ад намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Сакоўскага, што санітарныя нормы вытрыманы:
– Яно зразумела, што фармальна гэтыя метры выкананыя. Але мала таго што гэта паркоўка, побач яшчэ праходзіць дарога, па якой таксама ездзіць шмат машын. Шкодныя выкіды не распаўсюджваюцца толькі ў радыюсе 10 метраў, а хутчэй за ўсё на большую адлегласць.
– Тут начальства не жыве, калі б яны тут жылі, то ніхто б не пабудаваў.
У 2006 годзе Бярозаўскі раён быў аб’яўлены зонай экалагічнага бедства.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя