Парламенцкая дэлегацыя Польшчы ў Гародні
У залі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні прайшла сустрэча з прадстаўнікамі польскай меншасці з сябрамі парламенцкай дэлегацыі Польшчы, якія ажыццяўлялі візіт у Беларусь. Найбольш балючымі тэмамі сустрэчы былі польскае школьніцтва і непрызнанне Саюза палякаў на Беларусі ўладамі.
Сваю думку выказаў кіраўнік парламентарыяў віцэ-маршалак Сейма Рышард Тэрлецкі:
– Стараемся прапанаваць варыянт вырашэння гэтай праблемы. Мы кажам уладам Беларусі: „Прызнайце наш саюз, а мы прызнаем ваш”. Не ведаю ці вырашэнне гэтай сітуацыі бліжэй, чым было, бо гэта таксама пытанне ўласнасці 16 польскіх дамоў.
З пачатаку навучальнага года ў Беларусі адкрывюцца тры новыя польскія класы – адзін з іх у Менску. Цяжкая сітуацыя надалей застаецца ў Ваўкавыску і Гародні, дзе існуюць школы з польскай мовай навучання. Анжаліка Борыс старшыня Саюза палякаў на Беларусі эмацыйна звярнулася да парламэнтарыяў:
– Нам прыкра, што наша кіраўнічка з Ваўкавыска не можа зайсці ў школу, бо ёй гэта забаранілі, хоць яна і з’яўляецца грамадзянкай Беларусі. Спадзяюся, што 1-га верасня яе ўпусцяць з букварамі, якія яна хоча перадаць дзецям. Нам прыкра, бо гэта адзіная школа, яна карыстаецца папулярнасцю, што сведчыць пра добры ўзровень навучання, што настаўнікі гэтай школы стараюцца. Паводле нашых дадзеных пяць асобаў не было прынята ў гэтую школу.
Віцэ-маршалак Рышард Тэрлецкі падзяліўся з прадстаўнікамі польскіх арганізацый асноўнымі тэмамі, якія былі ўзнятыя пры сустрэчы з заканадаўцамі ў Менску. Гэта адкрыццё польскага тэлевізійнага каналу, правы чалавека і адкрытасць маючых адбыцца мясцовых выбараў і магчымасці больш шырокіх інвестыцый у беларускую эканоміку польскім бокам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя