Партал Тribuna.com і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі
Спартыўны партал Тribuna.com і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі. Такое рашэнне 6 жніўня абвясціў суд Чыгуначнага раёну Віцебска па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК, паведаміла ў Тэлеграме прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Акрамя асноўнага інтэрнэт-рэсурсу, у спіс забароненых трапілі Telegram-канал «Тribunа.cоm Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, «УКантакце», а таксама мабільныя праграмы для смартфонаў. У паведамленні МУС указваецца, што «адміністратары супольнасцяў размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць і пакаранне ажно да арышту.
Раней улады прызналі экстрэмісцкім сайт тэлеканалу «Белсат» і ягоныя сацсеткі, а таксама тэлеграм-канал сайта «Хартыя-97».
Беларускае Радыё Рацыя