Партал „Віртуальны Брэст” заблакаваны



Партал „Віртуальны Брэст” некалькі тыдняў ужо застаецца заблакаваным.

Доступ да рэсурсу ёсць толькі праз VNP. Ён унесены ў спіс сайтаў, што трапілі пад забарону фактычна адразу пасля выбараў. Нібыта за садзейнічанне ў арганізацыі пратэстаў, — распавёў адміністратар партала Андрэй Кухарчык:

– Канешне, пра рэсурс, які заблакаваны дзяржавай, немагчыма адказаць, што няма ніякага ціску. Несумненна, гэта самае моцнае з усіх уздзеянняў на сродак масавай інфармацыі, які толькі ёсць у дзяржавы, – заблакаваць яго. Для газеты – гэта забарона друкаванага выпуску, для інтэрнэт-выдання – гэта блакіроўка дамена. Мы падвергліся менавіта такой блакіроўцы, прычым без усялякага папярэджання, без якіх-небудзь папярэдніх прэтэнзіяў з боку Міністэрства інфармацыі.

Андрэй Кухарчык звярнуў увагу, што калі раней ён імкнуўся быць больш аб’ектыўным і 50 на 50 размяшчаў як незалежныя, так і праўладныя матэрыялы, то зараз будзе перавага з большай частцы першым.

Беларускае Радыё Рацыя