Партнёрства, ад якога могуць выйграць усе
Лідар Берасцейскага абласнога прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, кіраўнік Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў звярнуліся з заявай у Савет Берасцейскага абласнога аб’яднання федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яны просяць уключыць іх у камісію для калектыўных перамоў па Пагадненні паміж Берасцейскім аблвыканкамам, наймальнікамі і прафсаюзамі. Такога ўдзелу раней не практыкавалася. Але ў вобласці незалежныя прафсаюзы аб’ядналіся з мэтай мець сваіх прадстаўнікоў у абласной камісіі па ўдзеле ў вырашэнні шматлікіх сацыяльных праблем працоўных вобласці, кажа Зінаіда Міхнюк:
– Або нас удвух, або кагосьці аднаго ўключыць у гэтую камісію. Само трохбаковае пагадненне, як і наша Канстытуцыя ці іншыя законы, правамоцнае. Канешне, мы будзем выходзіць туды з прапановамі. Нават калі яны не ўключаць нашы прапановы з прычыны, што мы меншасць, мы хоць будзем мець магчымасць далучыцца да гэтага трохбаковага пагаднення.
Паводле Зінаіды Міхнюк, праблемы працуючых растуць. Настаў час, калі патрэбна іх вырашаць разам з наймальнікамі і ўладай. Нельга ўвесь час жыць у стане вайны, ад партнёрства выйграюць усе.
Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя