Пасажыр з Польшчы ў палёце рваўся выскачыць з самалёту
Пасажыры самалёту авіякампаніі Wizz Air, які ляцеў з польскіх Катавіцаў да Лондану, самастойна спынілі і звязалі маладзёна, які імкнуўся адчыніць дзверы аварыйнага выхаду на борце самалёта.
Прыкладна за паўгадзіны да прызямлення малады мужчына раптоўна кінуўся да аварыйнага выхаду і спрабаваў адчыніць дзверы. Яго спынілі трох іншых палякаў, якія павалілі хулігана і селі на яго зверху. Прадстаўнікі экіпажу самалёта пасля гэтага звязалі рукі хлопца рамянём бяспекі.
Па словах пасажыраў, хулігану каля 20 гадоў, ён адразу паводзіў сябе неяк дзіўна яшчэ перад пасадкай.
Пасля выпадку і прызямлення паліцыя даставіла дэбашыра ў шпіталь, дзе яму здзейснілі медычную дапамогу пасля невялікіх траўмаў, якія здарыліся ў час „затрымання”. Пасля гэтага маладзён быў дапытаны.
Паводле словаў спецыялістаў, адчыніць дзверы самалёта, які знаходзіцца на крэйсерскай вышыні, тэхнічна немагчыма, аднак падобныя спробы ў свеце здзяйсняюцца рэгулярна.
Беларускае Радыё Рацыя