Пасажырскі цягнік Берасце – Менск сутыкнуўся са статкам ласёў



Пасажырскі цягнік Берасце — Менск сутыкнуўся са статкам ласёў раніцай 28 лютага побач з чыгуначнай станцыяй Бронная Гара ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў 7:32. У выніку сутыкнення адна жывёла загінула, людзі не пацярпелі. Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Затрымка ў руху цягніка склала 50 хвілін.