Паштоўкі палітвязням
Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека падпісалі паштоўкі палітвязням.
Яны нагадваюць, што з віны рэжыму гэтыя людзі аказаліся ў няволі, што пра іх не забыліся, што іх падтрымліваюць і чакаюць на волі, расказваюць падпісанты:
– Хочам падтрымаць палітзняволеных. Яны ж за ўсіх нас у няволі пакутуюць.
– Ім як ніколі патрэбныя словы падтрымкі, каб ведалі, што яны не адны, што мы салідарныя з імі.
– Хочам, каб пра іх помнілі, каб ведалі, што яны ёсць і што мы чакаем іх на волі.
– Імкнемся падтрымаць іх у такі складаны час. І хочам, каб у нашай краіне прыслухоўваліся да розных меркаванняў, а не толькі да аднаго.
Паводле праваабаронцаў, за кратамі знаходзяцца шасцёра палітычных зняволеных, сярод якіх – экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе – Мікола Статкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза