Паштоўкі супраць смяротнага пакарання
Бярозаўскія актывісты накіравалі Аляксандру Лукашэнку паштоўкі, у якіх патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне.
Яны лічаць, што Беларусь не павінна быць апошняй краінай у Еўропе, дзе захавалася смяротная кара, кажа адна з падпісантак – ТаццянаТарасевіч:
– Жыццё дае Бог, і толькі ён можа распараджацца жыццём чалавека.
У Беларусі прайшоў тыдзень супраць смяротнага пакарання, арганізаваны праваабаронцамі. Бярозаўскія праваабаронцы не асталісь у баку ад адной з важнейшых праблем краіны. Паколькі лічаць адмену смяротнага пакарання крокам Беларусі ў цывілізаваны свет і захаванне хрысціянскіх запаветаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза