Пашырэнне каронавірусу ў Баранавічах
У Баранавічах шмат пацыентаў з кашлем і тэмпературай, якія атрымліваюць бальнічныя і накіроўваюцца дахаты, а там як пашанцуе, кажа адзін з медработнікаў:
– За дзве гадзіны мы прынялі 18 чалавек. 18 чалавек – 18 бальнічных лістоў. Людзі з тэмпературай, кашлем і цяжкія. Па непацверджанай інфармацыі, на сённяшні дзень у інфекцыйным аддзяленні знаходзяцца 11 чалавек з каронавірусам.
Са сродкаў абароны медыкі, якія працуюць у інфекцыйным кабінеце, маюць тры шматразовыя павязкі на змену і адны пальчаткі, халат свой. Мыць нясуць дахаты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА