Паслуга ў польскіх візавых цэнтрах будзе каштаваць 15 еўра
Кошт консульскіх паслуг у польскіх візавых цэнтрах складзе 15 еўра. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас.
– Аплата закладзена на ўзроўні 15 еўра за ўсе консульскія паслугі такога Цэнтра. Таксама хачу сказаць, каб было правільнае разуменне, што засноўваючы візавыя цэнтры, мы ніяк не абмяжоўваем магчымасці падачы заяўкі напрамую ў консульства без гэтага збору. І мы зробім дзве чаргі для атрымання віз.
Нагадаем, кошт шэнгенскай візы для беларусаў складае 60 еўра, польская нацыянальная — бясплатная.
Паводле Міхала Хабраса, візавыя цэнтры адкрыюцца прыкладна ў сярэдзіне 2016 года ў Менску, Берасці, Гародні, Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Лідзе і Пінску.
Беларускае Радыё Рацыя