Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў Павел Белавус



Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў стваральнік Symbal.by, прадпрымальнік Павел Белавус. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40.

15 лістапада Белавуса выклікалі ў міліцыю і затрымалі. 17 лістапада яго судзілі за несанкцыянаваны пікет, але суд адправіў справу на дапрацоўку. Праз трое сутак пасля затрымання Белавуса не вызвалілі, а 19-га зноў судзілі і прызначылі 15 сутак арышту. Перад тым паведамлялася, быццам прадпрымальніка затрымалі за перасылку кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова „Нацыянальная ідэя”, якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай. Блізкія Паўла не ведаюць, чаму ён застаецца за кратамі.